Аўстралія наўрад ці адчыніць свае межы для замежных падарожнікаў сёлета, хоць урад у Канберы можа паслабіць эпідэміялагічныя абмежаванні для тых, хто прыбывае на доўгатэрміновае знаходжанне, заявіў у сераду, 17 чэрвеня, міністр гандлю Аўстралійскага Звязу Сайман Бірмінгем.
Міністр удакладніў, што ўрад падумае аб частковым адкрыцці межаў сярод іншых для студэнтаў і для тых, хто плануе застацца ў Аўстраліі даўжэй. Бірмінгем выказаў здагадку, што для гэтых падарожнікаў могуць прыменяцца тыя ж правілы, што і для аўстралійцаў, якія вяртаюцца дадому, гэта значыць абавязковы каранціны.
Межы Аўстраліі з сакавіка зачыненыя практычна для ўсіх замежнікаў, акрамя пастаянных жыхароў. Улады сярод іншага гэтым тлумачаць поспех у барацьбе з эпідэміяй кранавіруса. На сённяшні дзень у Аўстраліі было зарэгістравана 7370 выпадкаў Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 102 жыхары Аўстраліі.
polsatnews.pl/эж