Беларуская Служба

Пуцін спрабуе даказаць, што СССР не нясе адказнасці за развязванне вайны

20.06.2020 12:22
Партал «Медуза» у адказ на словы Пуціна падрабязна апісаў дагавор Молатава-Рыбентропа.
Podpisanie Paktu Ribbentrop-Mołotow
Podpisanie Paktu Ribbentrop-MołotowPAP/ITAR-TASS/Nikolai Akimov

Частка незалежных расійскіх СМІ крытыкуе Уладзіміра Пуціна за перайначанне гісторыі. Журналісты нагадваюць, што апошнімі днямі выйшаў тэкст, у якім прэзідэнт спрабуе даказаць, што Савецкі Саюз не нясе часткі адказнасці за развязванне Другой сусветнай вайны.

Партал «Медуза» у адказ на словы Пуціна падрабязна апісаў дагавор Молатава-Рыбентропа. Рэдакцыя звярнула асаблівую ўвагу на абставіны падпісання пакту і тайныя пратаколы пагаднення паміж Гітлерам і Сталіным, на падставе якіх гітлераўская Германія напала на Польшчу 1 верасня 1939 г., а таксама захоп Савецкім Саюзам Літвы, Латвіі і Эстоніі.

«Новая газета» падрабязна апісала гістарычную сітуацыю, на падставе архіваў савецкіх службаў. Выданне звяртае ўвагу між іншым на захоп Чырвонай арміяй усходніх земляў Польшчы і сумесны парад савецкіх і гітлераўскіх войскаў у Брэсце. Нядаўна на блогу радыё «Рэха Масквы» гісторык Расійскай акадэміі навук Юрый Півавараў назваў дзеянні ўладаў Расіі, якія аспрэчваюць злачынны характар пакту Молатава-Рыбентропа, «спробай рэабілітацыі гітлерызму і сталінізму».

ІАР ПР/нг