Беларуская Служба

Ваеннае супрацоўніцтва будзе важнейшай тэмай візіту А. Дуды ў Белы дом

20.06.2020 14:10
Прэзідэнты ЗША і Польшчы Дональд Трамп і Анджэй Дуда сустрэнуцца ў Вашынгтоне ў сераду, 24 чэрвеня.
  .
Прэзідэнт Польшчы А. Дудафота: PAP/Artur Reszko

Адной з мэтаў візіту прэзідэнта Анджэя Дуды ў Белы дом на будучым тыдні будуць перамовы на тэму польска-амерыканскага ваеннага супрацоўніцтва. Пра гэта паведаміў карэспандэнту Польскага радыё пасол Польшчы ў Вашынгтоне Пётр Вільчак (Piotr Wilczek). Па словах дыпламата, польскі прэзідэнт прыязджае ў ЗША ў якасці прадстаўніка важнай краіны НАТА.

Пётр Вільчак паведаміў, што адной з галоўных тэм перамоваў прэзідэнтаў будзе прысутнасць амерыканскіх войскаў у Польшчы. Пасол падкрэсліў, што польскі ўрад не звязвае гэтага пытання з магчымым вывадам часткі амерыканскіх войскаў з Германіі.

- Мы, будучы саюзнікам НАТА, будучы блізкім партнёрам і суседам Германіі, ставімся да гэтай дыскусіі як да магчымасці ўзмацніць прысутнасць ЗША, прысутнасць войскаў НАТА на ўсходнім флангу. Перад візітам у Белым доме прэзідэнт Дуда правядзе перамовы з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам. Спадар прэзідэнт прыязджае ў Вашынгтон у якасці лідара важнай дзяржава-члена НАТА, якая імкнецца захаваць і ўзмацніць добрыя адносіны з Амерыкай.

Прэзідэнты ЗША і Польшчы Дональд Трамп і Анджэй Дуда сустрэнуцца ў Вашынгтоне ў сераду, 24 чэрвеня.

ІАР ПР/нг