Украіна можа абмежаваць імпарт угнаенняў, у тым ліку з Польшчы. Гаворка ідзе пра змяншэнне імпарту нават на 2/3 у параўнанні да мінулага году, папярэджваюць украінскія сельскагаспадарчыя вытворцы. Зараз кошт польскага імпарту ўгнаенняў ва Украіну складае каля 100 мільёнаў долараў.
Калі будуць прынятыя новыя правілы, то яны ўзмоцняць пазіцыю кампаній, падкантрольных алігарху Дзмітрыю Фірташу – украінскаму манапалісту ў вытворчасці ўгнаенняў.
Яго кампаніі змогуць маніпуляваць коштамі і колькасцю тавараў на рынку. У сваю чаргу ўкраінскія фермеры адзначаюць, што якасць імпартных угнаенняў, у тым ліку ўгнаенняў з Польшчы, лепшая, чым украінскіх.
Польскія дыпламаты, якія працуюць у Кіеве, звяртаюць увагу на несумленную практыку ў дачыненні да польскіх тавараў.
Як падкрэсліў пасол Польшчы ў Кіеве Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki), пратэкцыянісцкiя практыкі ўкраінскіх уладаў, некарысныя для імпарту з Польшчы, распаўсюджваюцца таксама на іншыя галіны, у тым ліку фармацэўтычную і будаўнічую.
-Недапушчальная сітуацыя, каб еўрапейскі рынак адкрываецца для ўкраінскай вытворчасці, а ўкраінскі – закрываецца для польскай.
Нагадваем, на наступным тыдні ўкраінскія ўлады павінны прыняць канчатковае рашэнне аб лімітах на ўвоз угнаенняў.
аз