Беларуская Служба

COVID-19 пабіў новы трагічны рэкорд

22.06.2020 17:06
Ёсць новы рэкорд дзённай колькасці новых заражэнняў каранавірусам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/FRIEDEMANN VOGEL Dostawca: PAP/EPA

Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла пра рэкордны дзённы рост новых захворванняў.

У нядзелю было пацверджана 183.020 новых выпадкаў захворвання. Папярэдні найбольшы дзённы рост быў зафіксаваны 18 чэрвеня – звыш 181 тысячы выпадкаў. Найбольш новых захворванняў было ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы – 116 тысяч за дзень.

Усяго ў свеце дагэтуль пацверджана больш за 8 мільёнаў 700 тысяч каранавірусных інфекцыяў.

Паводле дадзеных СААЗ, ад COVID-19 загінулі 461 тысяча чалавек. Амаль 4,5 мільёна чалавек выздаравелі, з тых, хто меў сімптомы інфекцыйнага захворвання.

«Сітуацыя з пандэміяй у свеце пагаршаецца», - непакоіцца кіраўнік СААЗ. Арганізацыя прадставіла апошнія статыстычныя дадзеныя з падзелам на рэгіёны свету.

Найбольш хворых у трох рэгіёнах. У Афрыцы – 2 169 999 хворых, з дзённым постам на 8 484 чалавек, 4 874 смерцяў (дзённы рост – 124 асобы). У Амерыцы – 4 279 854 выпадкі (суткавы прырост 116 041) і 219 144 смерці (3224). Ва Усходнім Міжземнаморʼі – 897 403 выпадкі (прырост на 18 975 выпадкаў) і 20 075 смерцяў (515).

ПР/юл