Беларуская Служба

Сусветны турыстычны трафік упаў на 97%

23.06.2020 11:45
Гвалтоўнае скарачэнне колькасці замежных вандровак можа прывесці да стратаў у сусветным турызме ў памеры 1 трлн 200 млрд долараў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.RossHelen/Shutterstock.com

Сусветная турыстычная арганізацыя (UNWTO), з сядзібай у Мадрыдзе, паведаміла, што сёлета ў красавіку ў параўнанні з красавіком 2019 года турыстычны трафік у свеце праз пандэмію каранавіруса Sars-Cov-2 скараціўся на 97%.

Дадатковым фінансавым цяжарам для індустрыі турыстычных паслуг і грамадскага харчавання з'яўляюцца выдаткі на забеспячэнне нормаў санітарнага рэжыму. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра сродкі дэзынфекцыі і сацыяльную дыстанцыю.

Эксперты Сусветнай турыстычнай арганізацыі даводзяць у травеньскай справаздачы, што ў выніку абмежавання турыстычнага трафіку колькасць людзей, якія здзяйсняюць замежныя паездкі на працягу ўсяго 2020 года, знізіцца на 0,85-1,1 млрд чалавек. Гвалтоўнае скарачэнне колькасці замежных вандровак можа прывесці да стратаў у сусветным турызме ў памеры 1 трлн 200 млрд долараў.

PAP/эж