Беларуская Служба

ААН асудзіла захопніцкія дзеянні Расіі ў Грузіі

23.06.2020 11:43
Рады па правах чалавека ААН нагадалі, што з 2008 года расійскія войскі акупуюць частку тэрыторый Грузіі: Абхазію і Паўднёвую Асецію.
Сцяг ГрузііFoto: shutterstock.com/Yaroslau Mikheyeu

Грузінскія СМІ паведамілі аб прыняцці ААН рэзалюцыі па грузінска-расійскаму канфлікту. У дакуменце Рады па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый нагадалі, што з 2008 года расійскія войскі акупуюць частку тэрыторый Грузіі: Абхазію і Паўднёвую Асецію.

У рэзалюцыі таксама раскрытыкавалі Расію за будаўніцтва платоў уздоўж так званай акупацыйнай лініі і перашкодзе кантактаў людзей, якія жывуць з абодвух бакоў гэтай лініі. Грузіны, якія пражываюць у зоне канфлікту на працягу 12 гадоў, звяртаюцца да міжнароднай супольнасці па дапамогу ў вырашэнні іх праблемы:

-Мы жывем у 500 метрах ад мяжы. Людзі тут калісьці жылі ў міры і дружбе, былі адзін для аднаго як сямʼя. Сябравалі, весяліліся і гандлявалі паміж сабой. Было б добра, калі б мы маглі зноў жыць так, як раней.

Рада па правах чалавека ААН адзначыла, што прарасійскія сепаратысты ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі не пускаюць замежных назіральнікаў. Рада абавязала сваіх камісараў падрыхтаваць да наступных пасяджэнняў падрабязныя справаздачы, якія тычацца сітуацыі ў акупаваных Расіяй рэгіёнах Грузіі.

IAR/эж