Беларуская Служба

Еўропа ўзгадняе бюджэт на бліжэйшыя гады

23.06.2020 16:55
На аднаўленне эканомікі пасля каранавіруса Еўразвяз хоча выдаткаваць амаль трыльён еўра.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/YVES HERMAN / POOL Dostawca: PAP/EPA

У палове ліпеня ЕЗ ладзіць саміт, каб абмеркаваць пытанні бюджэту на 2021-2027 гады і справу сродкаў на пераадоленне наступстваў каранавіруса.

Такую інфармацыю прадставіла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен на сустрэчы з кіраўнікамі фракцыяў Еўрапарламенце. Відэа-саміт, што адбыўся некалькі дзён таму, не прынёс урэгулявання па гэтым пытанні.

Пасля відэаканферэнцыі з лідарамі ЕЗ кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што наступны саміт, ужо не віртуальны, адбудзецца ў сярэдзіне ліпеня ў Бруселі. Канкрэтная дата тады не згадвалася.

Сёння старшыня Еўракамісіі заявіла, што 17 ліпеня можа стаць днём сустрэч кіраўнікоў краін ЕЗ у Бруселі, каб паспрабаваць узгадніць абʼём выдаткаў Супольнасці на 2021-2027 гады, а таксама памер фонду на аднаўленне пасля пандэміі і ўмовы прызнання грошай.

На думку кіраўніка камісіі, ліпеньскі саміт можа быць не апошнім, калі не атрымаецца знізіць разыходжанне паміж краінамі-членамі.

Еўрапейская камісія прапанавала фонд у памеры 750 мільярдаў еўра і бюджэт у памеры 1,1 трыльёна еўра. Як паведаміў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі, для Польшчы ў рамках абодвух фінансавых інструментаў прадугледжана амаль 160 мільярдаў еўра.

ПР/юл