Еўракамісія прадставіць праект надзвычайнага бюджэту Еўрасаюза на наступны год. Аднак мэтай супольнасці з'яўляецца хуткае пагадненне па справе „вялікага бюджэту” на 2021-2027 гады і падрыхтоўка выдаткаў на наступны год на яго аснове.
Нагадваем, распрацаваць надзвычайны бюджэт ЕС на наступны год нядаўна заклікаў Еўрапейскі парламент. Дэпутаты пераконвалі, што ў сувязі з разыходжаннямі ў поглядах, якія назіраюцца сярод краінаў-членаў і зацягваннем перамоваў па шматгадовым бюджэце супольнасці існуе рызыка, што праграмы ЕС не атрымаюць фінансавання са студзеня будучага году.
Тым ня менш Еўракамісія пераконвае краіны-члены да хуткага кампрамісу і паразумення па справе выдаткаў ЕС на гады 2021-2027.
„Мы павінны дасягнуць пагадненне ў бліжэйшы час, яшчэ да летняга перапынку”, - сказала некалькі дзён таму старшыня камісіі Урсула фон дэр Лайен.
Учора ў Бруселі было абвешчана, што 17 і 18 ліпеня пройдзе пазачарговы саміт, на якім еўрапейскія лідары паспрабуюць дасягнуць кампраміс аб бюджэце Еўрасаюза на 2021-2027 гады.
аз