Харвацкі ўрад прыняў рашэнне ўвесці 14-дзённы каранцін для тых, хто прыбывае з Босніі і Герцагавіны, Сербіі, Косава і Паўночнай Македоніі. Гэта папярэджанне не тачыцца падарожнікаў, якія едуць транзітам праз Харватыю, аднак, тачыцца грамадзян Харватыі, якія вяртаюцца дадому, паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Давор Базіновіч. Таксама ўрад абавязаў харватаў насіць маскі ў грамадскім транспарце.
Харватыя дазнала адносна малыя страты ад эпідэміі Sars-Cov-2. У агульнай складанасці з 4,2 мільёнаў жыхароў краіны былі заражаныя больш за 2300 чалавек, а сто памерлі. Аднак, пасля значнага перапынку Харватыя паведаміла пра 30 выпадкаў заражэння ў дзень на мінулым тыдні.
Астатнія чатыры балканскія краіны паведамілі пра больш высокі ўзровень распаўсюду эпідэміі. Прычым амаль 200 новых выпадкаў у дзень фіксуюцца ў Паўночнай Македоніі.
PAP/эж