У расіян ёсць час аддаць галасы да 1 ліпеня. На думку расійскай апазіцыі, прынятыя Крамлём папраўкі да асноўнага закону павінны дазволіць Уладзіміру Пуціну займаць уладу да 2036 года. Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што падчас галасавання дзяржаўныя СМІ праводзяць кампанію за ўдзел у галасаванні і заклікаюць падтрымаць крамлёўскія папраўкі.
Незалежныя назіральнікі, як рух «Голас», падкрэсліваюць, што работнікаў бюджэтнай сферы прымушаюць удзельнічаць у рэферэндуме. Такога тыпу скаргі паступалі таксама ад настаўнікаў і работнікаў гарадскіх упраўленняў і дзяржаўных прадпрыемстваў.
Журналісту незалежнага тэлеканала «Дождж» Паўлу Лабкову ўдалося прагаласаваць двойчы - асабіста і праз Інтэрнэт.
ав