Падчас учорашняй сустрэчы паслы ЕС не дасягнулі пагаднення па справе адкрыцця знешніх межаў, закрытых да 30 чэрвеня з-за пандэміі каранавіруса. Дыпламаты не зацвердзілі спісу краін, грамадзяне якіх змогуць уязджаць на тэрыторыю супольнасці з ліпеня.
Сёння ўвечары пасля кансультацый са сваімі ўрадамі прадстаўнікі дзяржаў-членаў павінны адказаць ці пагаджаюцца прыняць спіс. Нагадваем, у згаданым спісе пакуль няма грамадзян ЗША.
Члены ЕС прымаюць рашэнне адносна адкрыцця і закрыцця межаў самастойна, але Еўракамісія папрасіла каардынаваць гэткія крокі.
Першапачаткова спіс краін, грамадзяне якіх атрымалі б дазвол на ўезд ў ЕС, налічваў 50 дзяржаваў. Пазней, пасля ўліку эпідэмічнай сітуацыі і колькасці інфекцый, ён быў скарочаны да дзясятка.
Пасля ўчорашніх перамоў у спіс былі ўнесеныя, сярод іншага, Паўднёвая Карэя, Японія, Канада, Аўстралія, Грузія, Сербія і Кітай пры ўмове, што яны таксама адкрыюць свае межы для еўрапейцаў.
Пакуль межы ЕС заставацца закрытымі для грамадзян ЗША, Расіі ці Турцыі.
аз