Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расiйскага хакера асудзілі ў ЗША на 9 гадоў турмы

27.06.2020 13:02
Праграміст Аляксей Буркоў быў затрыманы ў 2015 годзе ў аэрапорце Тэль-Авіву на запыт Вашынгтону.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд у ЗША асудзіў на 9 гадоў турмы расейца Аляксея Буркова паводле абвінавачання ў кібэрзлачынствах. Абвінавачванне патрабавала асудзіць яго на 15 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе „Свабода” са спасылкай на расійскае агенцтва РИА Новости.

Раней Буркоў прызнаў віну па двух пунктах - у крадзяжы асабістых дадзеных уладальнікаў крэдытных карт і ў адмываньні грошай. У выніку астатнія тры пункты абвінавачання з Буркова знялі.

Праграміст Аляксей Буркоў быў затрыманы ў 2015 годзе ў аэрапорце Тэль-Авіву на запыт Вашынгтону. У лістападзе 2019 году расейца экстрадзіравалі ў ЗША, нягледзячы на пратэсты Расеі. Масква прапаноўвала Ізраілю абмяняць меркаванага хакера на ізраільцянку Наам Ісахар, якую незадоўга да таго асудзілі на сем з паловай гадоў калоніі па абвінавачанні ў кантрабандзе наркотыкаў.

23 студзеня ў часе свайго візіту ў Ізраіль прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся з маці Ісахар. Ён паабяцаў улічыць яе просьбу аб памілаванні дачкі пры прыняцці канчатковага рашэння. Сама асуджаная адмовілася прасіць Пуціна аб памілаванні. Яна заявіла, што звароту яе маці і кіраўніцтва Ізраіля дастаткова для прыняцця рашэння. Пазней яна папрасіла Пуціна аб памілаваньні, і яе вызвалілі.

аз