Суд у ЗША асудзіў на 9 гадоў турмы расейца Аляксея Буркова паводле абвінавачання ў кібэрзлачынствах. Абвінавачванне патрабавала асудзіць яго на 15 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе „Свабода” са спасылкай на расійскае агенцтва РИА Новости.
Раней Буркоў прызнаў віну па двух пунктах - у крадзяжы асабістых дадзеных уладальнікаў крэдытных карт і ў адмываньні грошай. У выніку астатнія тры пункты абвінавачання з Буркова знялі.
Праграміст Аляксей Буркоў быў затрыманы ў 2015 годзе ў аэрапорце Тэль-Авіву на запыт Вашынгтону. У лістападзе 2019 году расейца экстрадзіравалі ў ЗША, нягледзячы на пратэсты Расеі. Масква прапаноўвала Ізраілю абмяняць меркаванага хакера на ізраільцянку Наам Ісахар, якую незадоўга да таго асудзілі на сем з паловай гадоў калоніі па абвінавачанні ў кантрабандзе наркотыкаў.
23 студзеня ў часе свайго візіту ў Ізраіль прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся з маці Ісахар. Ён паабяцаў улічыць яе просьбу аб памілаванні дачкі пры прыняцці канчатковага рашэння. Сама асуджаная адмовілася прасіць Пуціна аб памілаванні. Яна заявіла, што звароту яе маці і кіраўніцтва Ізраіля дастаткова для прыняцця рашэння. Пазней яна папрасіла Пуціна аб памілаваньні, і яе вызвалілі.
аз