У некаторых частках Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі і Расіі зафіксаваны павышаны ўзровень радыяцыі. Пра гэта ў нядзелю, 28 чэрвеня, паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на Арганізацыю Дамовы б усеагульнай забароне ядзерных выпрабаванняў.
На мапе, распаўсюджанай гэтай міжнароднай арганізацыяй, радыеактыўнае пляма ахоплівае паўднёвую траціну Швецыі, паўднёвую палову Фінляндыі, Эстонію, Латвію, а таксама паўночны захад Расіі, у тым ліку Санкт-Пецярбург. У Арганізацыі дамовы аб усеагульнай забароне ядзерных выпрабаванняў адзначылі, што такі ўзровень радыяцыі не нясе небяспекі чалавеку.
Выканаўчы сакратар арганізацыі Ласіна Зэбра адзначыў, што з высокай доляй верагоднасці зарэгістраваныя выкіды радыяцыі на звязаны з вайсковай дзейнасцю.
Паводле звестак Нацыянальнага інстытуту здароўя і навакольнага асяроддзя Нідэрландаў, крыніца выкідаў радыяцыі знаходзіцца на захадзе Расіі. У сваю чаргу расійскі канцэрн «Росэнергоатом» зняпраўдзіў верагоднасць здарэння на сваіх АЭС.
dw.com/эж