Анджэй Дуда набраў найбольшую колькасць галасоў у Латвіі, а Рафал Тшаскоўскі перамог у Літве і Эстоніі. Усяго на выбарах прэзідэнта Польшчы ў Прыбалтыцы прагаласавала каля 600 чалавек.
У Латвіі за Анджэя Дуду прагаласавалі сто чалавек, а за Рафала Тшаскоўскага - 57. У сваю чаргу кандыдат ад „Грамадзянскай кааліцыі” ў Літве атрымаў 91 голас, а ў Эстоніі - 45.
Цяперашняга прэзідэнта ў Вільні падтрымалі 77 выбаршчыкаў, а ў Таліне 20.
У Маскве ў выбарах прэзідэнта Польшчы прынялі ўдзел 281 чалавек, хоць раней зарэгістраваліся 329. Найбольш з іх прагаласавала за Рафала Тшаскоўскага - 151. За цяперашняга прэзідэнта Анджэя Дуды прагаласавала 65 выбаршчыкаў, а за Шымана Галаўню - 26.
Агулам у выбарах прэзідэнта Польшчы ў Расіі прынялі ўдзел 434 чалавекі, якія маглі галасаваць у пяці выбарчых акругах.
аз