Беларуская Служба

Надзвычайныя сродкі бяспекі ў 23-ую гадавіну вяртання Ганконгу ў Кітай

01.07.2020 09:07
Учора кітайскі парламент наклаў на былую брытанскую калонію закон аб гэтак званай нацыянальнай бяспецы.
Пратэст прадэмакратычных сіл супраць прынятага закону аб нацыянальнай бяспецы PAP/EPA/MIGUEL CANDELA

Ён прадугледжвае, што дзейнасць, якая лічыцца пагрозай для стабільнасці гораду, можа падлягаць кары нават пажыццёвага зняволення.

23 гады таму Вялікабрытанія вярнула Ганконг Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Урад у Пэкіне, аднак, павінен быў гарантаваць, што статус былой калоніі не будзе зменены на працягу наступных 50 гадоў – да 2047 году.

Усё ж ганконгская апазіцыя і многія заходнія краіны ўспрымаюць прыняцце кітайскім урадам закону аб нацыянальнай бяспецы як абмежаванне аўтаноміі рэгіёну. Паводле закону, пажыццёвым зняволеннем павінна карацца, між іншым, тэрарыстычная дзейнасць, памкненні аддзяліцца ад рэшты краіны, ці змова з замежнымі сіламі. Гэта ад судоў будзе залежыць, ці дзейнасць апазіцыі будзе лічыцца пагрозай для бяспекі Ганконгу, ці не.

Урад у Пекіне пераконвае, што новы закон павінен выключна ўпарадкаваць сітуацыю ў горадзе. Адміністрацыйны сакратар Ганконгу Кэры Лам лічыць, што прыняцце закону – гэта самая важная падзея ў гісторыі Ганконгу за апошнія 23 гады. Ганконгская паліцыя забараніла прадэмакратычным асяроддзям правядзенне маршу, які заўсёды арганізоўваецца ў гадавіну, патлумачыўшы гэта эпідэміялагічнай сітуацыяй.

ав