Беларуская Служба

Венгрыя стварыла гуманітарны калідор для людзей звонку ЕС

05.07.2020 08:38
Ён прызначаны для асоб, якія не могуць уехаць у краіну з-за абмежаванняў па прычыне пандэміі каранавіруса.
Budapeszt, Węgry, budynek Parlamentu Węgier
Budapeszt, Węgry, budynek Parlamentu WęgierShutterstock/ZGPhotography

Венгрыя стварыла гуманітарны калідор для людзей, якія хочуць праехаць праз краіну, але не могуць уехаць на яе тэрыторыю з-за абмежаванняў па прычыне пандэміі каранавіруса.

Некалькі дзён таму прэм’ер-міністр Віктар Орбан паведаміў, што ў Венгрыю не змогуць уехаць асобы звонку Еўрасаюзу, за выключэннем Сербіі. Згодна рэкамендацыям Бруселю, з 1 ліпеня грамадзяне дзяржаваў, якія ўваходзяць у спіс краін, прызнаных бяспечнымі, могуць свабодна падарожнічаць на тэрыторыі ЕС.

Цяпер Венгрыя адкрыла транзітны калідор для асоб звонку ЕС. Такі крок дзяржава прымала таксама раней, калі ў Еўропе нарастала першая хваля захворванняў на COVID-19. Асобы звонку ЕС, якія намераны праехаць праз Венгрыю, павінны карыстацца акрэсленымі памежнымі пераходамі і аўтазапраўкамі, павінны таксама пакінуць дзяржаву як мага хутчэй. За тым, ці падарожнікі прытрымліваюцца гэтых правілаў, будуць сачыць салдаты і паліцыянты.