У Італіі амаль 40 адсоткаў семʼяў не могуць вярнуць крэдыты з-за пандэміі каранавіруса. З-за фінансавых праблем сёлета траціна італьянскіх семʼяў не пойдзе на адпачынак. Такія вынікі даследавання апублікаваў італьянскі цэнтральны банк «Banca d´Italia».
Больш за палову італьянцаў заяўляюць пра значнае зніжэнне даходаў сямʼі з-за абмежаванняў, выкліканых пандэміяй. Траціна італьянскіх семʼяў не мела фінансавых рэзерваў для пакрыцця асноўных выдаткаў на спажыванне на працягу трох месяцаў каранціну. Палова з іх – семʼі беспрацоўных і нанятыя з кароткачасовымі працоўнымі дамовамі.
Прыкладна 40 адсоткаў тых, хто плаціць крэдыты за жыллё, не маюць сродкаў для пакрыцця сваіх абавязацельстваў. 35 працэнтаў тых, хто ўзяў спажывецкіх крэдыты, маюць праблемы з іх вяртаннем.
Са справаздачы вынікае, што крызіс найбольш закрануў жыхароў беднага поўдня Італіі.
ПР/юл