Беларуская Служба

ААН: Расія і Кітай наклалі вета на працяг гуманітарнай дапамогі для Сірыі

08.07.2020 08:08
Астатнія 13 членаў гэтага органа прагаласавалі за прыняцце яе.
Siedziba ONZ w Nowym Jorku
Siedziba ONZ w Nowym Jorku Osugi/ Shutterstock

Расія і Кітай наклалі вета на рэзалюцыю Савета Бяспекі ААН. Рэзалюцыя прадугледжвае падаўжэнне прадастаўлення трансгранічнай гуманітарнай дапамогі сірыйскаму насельніцтву праз два памежныя пераходы з Турцыяй на адзін год.

Рэзалюцыю ўнеслі Германія і Бельгія, два непастаянныя члены Савета Бяспекі ААН. Астатнія 13 членаў гэтага органа прагаласавалі за прыняцце яе.

Расійскі бок выступіў з прапановай рэзалюцыі, у адпаведнасці з якой дапамога сірыйцам можа быць прадоўжана на паўгода і толькі адным памежным пераходам з Турцыяй. Галасаванне па гэтай канцэпцыі адбудзецца сёння.

Паўгода таму скончылася пагадненне аб трансгранічнай дапамозе і магчымасці аказання дапамогі сірыйскаму народу, якому пагражае вялікая гуманітарная катастрофа, таксама праз памежныя пераходы з Іярданіяй і Іракам.

яс