Беларуская Служба

Гісторыка «Мемарыялу» хочуць пасадзіць на 15 гадоў

08.07.2020 11:12
Даследчыка сталінскіх злачынстваў вінавацяць у сексуальным дамагальніцтве да прыёмнай дачкі. 
    (2013 .)
Юрый Дзмітрыеў у Сандармохе (2013 г.)Visem - собственная работа, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=30120216

Расійская пракуратура патрабуе 15 гадоў зняволення для гісторыка «Мемарыялу» Юрыя Дзмітрыева. Даследчыка сталінскіх злачынстваў вінавацяць у сексуальным дамагальніцтве да прыёмнай дачкі. Паплечнікі гісторыка называюць дзеянні праваахоўных органаў правакацыяй і палітычнай помстай. Аналагічныя меркаванні і ў расійскіх актывістаў «Мемарыялу» і іншых арганізацый абароны правоў чалавека.

На думку незалежных гісторыкаў, Юрый Дзмітрыеў паставіў сябе пад пагрозу пераследу з боку службаў бяспекі, раскрыўшы месцы пахаванняў ахвяр сталінскіх злачынстваў. Дзякуючы яго даследаванням, сярод іншых, у Сандармоху і Красным Боры ў Рэспубліцы Карэлія былі выяўлены масавыя пахаванні.

Кіраўнік Карэльскага «Мемарыялу» быў арыштаваны ў 2016 годзе. Праз два гады суд апраўдаў мужчыну. Аднак у тым жа годзе Вярхоўны суд Карэліі адмяніў прысуд і вярнуў справу на разгляд.

Сёння юрысты Юрыя Дзмітрыева выступяць з апошнімі прамовамі. Раней пракурор запатрабаваў ад яго 15-гадовага прысуду.

яс