Беларуская Служба

ЗША разважаюць забарону ўезду чальцоў кітайскай камуністычнай партыі і іх сем'яў

17.07.2020 14:41
Адносіны з Кітаем сталі адным з самых гарачых пунктаў прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША.
            .
Адносіны з Кітаем сталі адным з самых гарачых пунктаў прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША. PAP/EPA/Al Drago / POOL

Паводле неафіцыйных крыніц, адміністрацыя Дональда Трампа разважае ўвядзенне забароны падарожжаў у ЗША ўсім чальцам Камуністычнай партыі Кітая і іх сем’ям.

Працы над адпаведным распараджэннем знаходзяцца на вельмі раннім этапе і яшчэ не былі прадстаўленыя прэзідэнту – піша Reuters, які спасылаецца на свае крыніцы ў адміністрацыі Дональда Трампа.

Агенцтва падкрэслівае, што такі крок і так пагоршыў бы напружаныя стасункі паміж ЗША і Кітаем. Пра магчымыя візавыя санкцыі першым пісаў «The New York Times», зазначыўшы, што адмова ў візах дзясяткам мільёнаў кітайцаў была б чарговым крокам у адносінах, якія ўжо параўноўваюцца да новай халоднай вайны.

Афіцыйна амерыканскія ўлады не пацвярджаюць інфармацыі аб тым, што ідуць працы над такім законам. Дзяржсакратар Марк Пампэа толькі сказаў, што праблема Кітая сапраўды агаворваецца і аналізуецца.

ав