У дыскусіях саміту Еўрасаюза, прысвечанага бюджэту і Фонду рэканструкцыі, абвешчаны чарговы перапынак. Планаваная на два дні сустрэча ў Бруселі працягваецца ўжо чацвёрты дзень. Краінам ЕС не ўдаецца ўзгадніць працу фонду па аднаўленні еўрапейскай эканомікі пасля пандэміі каранавіруса.
Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль высунуў чарговую кампрамісную прапанову – яшчэ больш скараціць аб'ём беззваротных грантаў.
Супраць выступіў так званы «клуб ашчадных» у складзе Нідэрландаў, Аўстрыі, Даніі, Швецыі і Фінляндыі. Каб выйсці насустрач іх чаканням кіраўнік Еўрасавета спачатку прапанаваў скараціць абʼём датацый з 500 млрд да 450 млрд. еўра. Гэтага аказалася недастаткова, каб прадухіліць рознагалоссі. Адсюль – чарговая прапанова Шарля Мішэля абрэзаць пул беззваротных датацый да 390 млрд еўра.
Супраць такіх скарачэнняў выступаюць краіны паўднёвай Еўропы, якія найбольш пацярпелі ад крызісу, выкліканага пандэміяй. Іспанія і Італія, якія падтрымліваюць Францыя і Германія, заявілі, што 400 млрд еўра – гэта мінімум.
Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, які прысутнічае ў Бруселі, не выключыў, што перамовы могуць зацягнуцца нават на некалькі месяцаў.
вс