Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 505 гадоў гук звона Жыгімонта суправаджае палякаў у час важных падзей

15.07.2026 13:50
Звон Жыгімонта з’яўляецца адным з польскіх нацыянальных сімвалаў.
Аўдыё
 o      1521   .  , 1874
Падвешванне звoна Жыгімонта на саборную вежу ў 1521 годзе ў Кракаве. Ян Матэйка, 1874 годAutorstwa Jan Matejko - former image source www.pinakoteka.zascianek.pl; current image source [1], Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=432298

505 гадоў таму (13 ліпеня 1521 года), падчас свята Святой Маргарыты, на Вавельскай вежы ўпершыню прагучаў звон Жыгімонта. Чатырма днямі раней – 9 ліпеня – яго павесілі ў старой абарончай вежы каралеўскага замка на Вавелі, якую раней адмыслова мадэрнізавалі. Звон быў фінансаваны каралём Жыгімонтам І Старым і пазней названы ў яго гонар. З таго часу ягоны гук суправаджае палякаў у часе найважнейшых падзеяў і з’яўляецца нацыянальным сімвалам.

«Кароль Жыгімонт І Стары загадаў званіць у гэты дзень (13 ліпеня 1521 года – рэд.) з-за важнага тады ў Польшчы свята, нагадаў гісторык з Ягелонскага ўніверсітэта і аўтар манаграфіі пра найбольш вядомы звон у Польшчы доктар Мечыслаў Рокаш(Mieczysław Rokosz).

- Гэта было за два дні да 15 ліпеня, у часы калі ў Польшчы традыцыйна з вялікай урачыстасцю адзначалася гадавіна перамогі пад Грунвальдам. Жыгімонт Стары, які фінансаваў звон, загадаў упершыню званіць у яго менавіта ў гонар гэтай гадавіны, – заявіў гісторык.

Каб звон звінеў належным чынам, патрэба дванаццаць званароў, якія цягаюць за шнур. Адзін з іх, Марцін Біборскі(Marcin Biborski), сказаў, што ні ў адным звоне ў Еўропе няма такога прыгожага «языка»(палякі называюць гэты стрыжань «сэрцам» – рэд.), як у Жыгімонта.

- Звон Жыгімонта – адзін з найпрыгажэйшых інструментаў, і ўсе гэта падкрэсліваюць. Турысты, якія сёння прыходзяць і слухаюць гэты звон, калі мы заканчваем, то яны нас апладзіруюць, – сказаў званар.

Паводле гістарычных крыніцаў, звон Жыгімонта быў адліты ў 1520 годзе майстрам званоў Гансам Бехамам з Нюрнберга ў майстэрні каля брамы Святога Фларыяна. У 1521 годзе яго перавезлі ў Вавельскі замак на спецыяльных санях, што было выклікам, бо толькі звон разам з «языком», дубовым ярмом і вяроўкамі – гэта амаль 13 тон.

Пасля перавозкі на Вавель звон паднялі на вежу. Згаданы гістарычны момант у 1874 годзе ўвекавечыў на сваёй карціне Ян Матэйка.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры