Аўтобусны рух па маршруце Варшава-Вільня быў адноўлены больш за месяц таму. За чатыры тыдні дадзеным маршрутам скарысталіся каля дзвюх тысяч пасажыраў.
Як паведаміў прадстаўнік аднаго з перавозчыкаў, маршрут карыстаецца ўсё большай папулярнасцю. Амаль палова падарожнікаў – літоўцы, а чвэрць – палякі. Да канца верасня аўтобусы з Вільні і Варшавы будуць адпраўляцца кожную раніцу. Новы маршрут таксама патрэбны жыхарам Каўнаса і Сувалак, якія ляжаць на дарозе Варшава-Вільня.
Палякі могуць уехаць у Літву без прымусовага двухтыднёвага каранціну. Міністэрства аховы здароўя Літвы паведаміла, што з панядзелка, 27 ліпеня, на прымусовы каранцін у Літве, адправяцца тыя, хто прыязджае з краінаў, дзе захворванняў больш за 16 выпадкаў на 100 тысяч жыхароў.
З пачатку эпідэміі ў Літве было выяўлена больш за 2 тысяч выпадкаў Sars-Cov-2. 80 жыхароў Літвы ў выніку гэтай хваробы памерлі.
PR/эж