Кіеў і сепаратысцкі Данбас з панядзелка павінны цалкам спыніць агонь і ўвесці дадатковыя меры забеспячэння перамір'я. Дзейнічаць яны будуць да поўнага ўрэгулявання канфлікту ў рэгіёне.
Бакі ўзгаднілі і падпісалі згаданае пагадненне ў сераду на пасяджэнні кантактнай групы.
Так, пагадненне ўключае забарону на вядзенне любога віду агню, размяшчэнне цяжкага ўзбраення, наступальных і дыверсійных дзеянняў. Прадугледжвае таксама дысцыплінарную адказнасць за парушэнне дамоўленасцяў. Чакаецца, што выкананне мер дасць магчымасць забяспечыць поўнае спыненне агню ў Данбасе.
вс