Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МЗС Расіі накіравала ноты пасольствам ЗША, Вялікабрытаніі і Канады з-за сцяга ЛГБТ

27.07.2020 17:02
Амерыканская дыпмісія ў канцы чэрвеня вывесіла на сваім будынку ў Маскве сцяг ЛГБТ, пазней гэта зрабілі пасольствы Вялікабрытаніі і Канады. 
Сцяг ЛГБТnancydowd/pixabay.com/free images for commercial use

Міністэрства замежных спраў Расіі накіравала ў адрас пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі і Канады адпаведныя ноты пратэсту з нагоды сцягоў ЛГБТ, вывешаных каля дыпламатычных прадстаўніцтваў згаданых краін.

Амерыканская дыпмісія ў канцы чэрвеня вывесіла на сваім будынку ў Маскве сцяг ЛГБТ і напісала ў Facebook, што «пасольства ЗША ў Расіі ўшаноўвае сцяг гонару ЛГБТ». Нагадаем, чэрвень адзначаецца як Месяц гонару супольнасці ЛГБТ. Пазней вясёлкавыя сцягі на сваіх будынках вывесілі пасольствы Вялікабрытаніі і Канады ў расійскай сталіцы. Пасля гэтага камісія Дзяржаўнай думы па расследаванні выпадкаў умяшання ў справы РФ звярнулася ў МЗС Расіі з просьбай адрэагаваць на сітуацыю.

Паводле інфармацыі, у нотах звяртаецца ўвага на тое, што вывешванне вясёлкавага сцяга нібыта парушае палажэнні Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах і нацыянальнае заканадаўства Расійскай Федэрацыі.

вс