Беларуская Служба

20 гадоў таму былі створаны Польскія вайсковыя могілкі ў Катыні

28.07.2020 10:40
Улады Савецкага Саюзу на працягу 50 гадоў хлусілі аб Катынскім злачынстве. 
Zdj. ilustr.
Zdj. ilustr.Shutterstock.com / EhayDy

28 ліпеня, спаўняецца 20 гадоў з моманту адкрыцця ў Катыні польскіх вайсковых могілак. У брацкіх магілах спачывае 4421 польскі афіцэр. Палякі былі ўзяты ў палон Чырвонай Арміяй у верасні 1939 годзе і забіты вясной 1940 года па загадзе Іосіфа Сталіна.

Улады Савецкага Саюзу на працягу 50 гадоў хлусілі аб Катынскім злачынстве. Толькі падчас Перабудовы, у 1987 годзе, была створана польска-савецкая камісія гісторыкаў і па выніках яе працы 13 красавіка 1990 года першы і апошні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў перадаў Польшчы першыя дакументы, якія тычацца Катынскага злачынства. Гарбачоў ад імя Савецкага Саюзу прызнаў, што гэта адно са сталінскіх злачынстваў, здзейсненае супрацоўнікамі НКУС.

Нягледзячы на тое што Расія афіцыйна прызнала, што злачынствы здзейснілі савецкія спецслужбы па загадзе кіраўніцтва СССР, Масква дагэтуль адмаўляецца рэабілітаваць пацярпелых і засакрэчвае частку архіўных дакументаў.

IAR/эж