Тры пасажыры авіярэйса па маршруце Дзюсельдорф-Прага, былі затрыманыя паліцыяй адразу ж пасля прызямлення самалёта ў панядзелак, 27 ліпеня.
Ім было прад'яўленае абвінавачванне ў тым, што падчас палёту яны спявалі нацысцкія песні, крычалі і абражалі іншых пасажыраў, паведаміў прадстаўнік Пражскай паліцыі Ян Данэк у панядзелак, 28 ліпеня. У размовах з паліцыяй трое мужчын ва ўзросце ад 37 да 38 гадоў прызналіся, што здзяйснялі дзеянні, пра якія паведамілі сведкі.
У Чэхіі прыхільнікам палітычных рухаў, накіраваных на падаўленне правоў і свабодаў чалавека, пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
У верасні 1938 года гітлераўская Нямеччына анексавала Судэцкую вобласць Чэхаславакіі, а ў сакавіку 1939 года нацысты акупавалі ўсю краіну.
DW/эж