Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кім Чэн Ын назваў ядзерную зброю «гарантыяй міру»

28.07.2020 14:38
Кім Чэн Ын заявіў пра гэта на прыёме для ветэранаў, прысвечаным 67-й гадавіне заканчэння Карэйскай вайны.
Дэмілітарызаваная зона на мяжы дзвюх Карэй Meeh/ Shutterstock

Паўночнакарэйскі Бідэр Кім Чэн Ын заявіў, што краіне больш не пагражае вайна, паколькі ядзерная зброя гарантуе яе бяспеку і будучыню, нягледзячы на моцны знешні ціск і ваенныя пагрозы.

Кім Чэн Ын заявіў пра гэта на прыёме для ветэранаў, прысвечаным 67-й гадавіне заканчэння Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў, якая выпала на 27 ліпеня.

«Цяпер мы можам абараніць сябе ва ўмовах высокаінтэнсіўнага ціску і ваенных пагроз з боку імперыялістычных і варожых сіл, – сказаў Кім Чэн Ын. – Дзякуючы надзейнаму і эфектыўнаму абарончаму ядзернаму стрымліванню, вайны больш не будзе. Бяспека і будучыня нашай краіны будзе цвёрда гарантавана назаўжды».

Кім Чэн Ын у прамове, перададзенай інфармагенцтвам ЦТАК, падкрэсліў, што ядзернай праграмы КНДР мае абарончы характар.

voanews.com/эж