На дваццаты дзень антыўрадавых пратэстаў, 28 ліпеня, праз плот урадавай рэзідэнцыі, у якой жыве прэм'ер-міністр Бойка Барысаў, паляцелі імітацыйныя банкноты з выявай прэмʼер-міністра і з надпісам 500 еўра. Нагодай для такой акцыі сталі фотаздымкі з кватэры прэмʼера, на якіх былі бачныя тэчкі з грашыма.
Удзельнікі акцыі «Следчы эксперымент» вырашылі такім чынам паставіць пытанне аб тым, чаму пракуратура не пачынае расследавання, апублікаваных у чэрвені фота начной шафкі прэмʼер-міністра, на якіх відаць вялікая колькасць банкнот наміналам 500 еўра, залатыя зліткі і пісталет тыпу «Глок», які, як ён сам сцвярджае, Барысаў ніколі не пакідае. На скандальных фотаздымках быў бачны і сам спячы прэмʼер.
У той жа час з дынамікаў гучалі аўдыязапісы, на якіх Бойка Барысаў абразліва выказваецца пра кіраўніка парламента і лідараў ЕЗ і кажа, што «трэба спаліць» адну са сваіх палітычных апанентак. У нядзелю дэпутаты Еўрапарламента апублікавалі экспертызу амерыканскай кампаніі, якая пацвердзіла, што голас на запісы зʼяўляецца сапраўдным голасам Барысава.
Затым адбыўся чарговы мітынг перад будынкам урада з лозунгамі «Мафія» і «Адстаўка». Пратэстоўцы прайшлі па галоўных вуліцах Сафіі, спыніўшыся, сярод іншага, перад прадстаўніцтвам Еўразвяза. Раздаецца ўсё больш галасоў, што ўраду Барысава, якога пратэстоўцы абвінавачваюць у карупцыі, не варта перадаваць сродкі ЕЗ.
У выступах на акацыях пратэсту дэманстранты запэўнівалі, што шчодрая раздача грошай урадам не супакоіць пратэсты, да якіх прывяло маральнае абурэнне. Дэманстранты прайшліся галоўным скрыжаваннем у Сафіі каля Арлоўскага моста, які быў перакрыты. Былі заблакаваныя і іншыя важныя артэрыі балгарскай сталіцы.
PAP/эж