Улады Зімбабвэ пагадзіліся выплаціць 3,5 мільярда долараў кампенсацыі белым фермерам, якія былі пазбаўленыя зямельнай уласнасці. У бюджэце гэтай афрыканскай дзяржавы няма грошай на кампенсацыю, таму ўрад у Харарэ мае намер выпусціць доўгатэрміновыя аблігацыі і звярнуцца па міжнародную дапамогу.
Пагадненне па гэтым пытанні было падпісана прэзідэнтам Зімбабвэ Эмэрсанам Мнангагвай, міністрамі фінансаў і сельскай гаспадаркі ды прадстаўнікамі арганізацыяў, якія аб'ядноўваюць белых фермераў былой Радэзіі. Паводле пагаднення, каля чатырох з паловай тысяч фермераў ды іх нашчадкаў атрымаюць кампенсацыі за абсталяванне ды інфраструктуру, захопленыя ў часы праўлення Робэрта Мугабэ. Палову сумы кампенсацыі ўрад выплаціць на працягу года, а астатняе – на працягу наступных пяці гадоў.
Экспрапрыяцыя гаспадарак белых фермераў адбылася ў Зімбабвэ ў часы аўтарытарнага праўлення Роберта Мугабэ. Тады 4,5 тысячы белых фермераў страцілі зямлю, якую перадалі 300 тысячам чарнаскурых грамадзянаў. Паводле дактрыны Роберта Мугабэ, «экспра» зямлі ў белых і раздача яе чорным пасяленцам павінна была стаць кампенсацыяй за гады каланіяльнага прыгнёту.
Палітыка Мугабэ прывяла да гаспадарчага краху краіны і пагрозы голаду. Экспрапрыяцыі зямельных уладанняў на працягу многіх гадоў перашкаджалі ў адносінах паміж зрынутым у 2017 годзе дыктатарам і ўрадамі еўрапейскіх краін.
PAP/эж