ВУП Францыі скараціўся сёлета ў другім квартале на 13,8%. Паводле апублікаваных у пятніцу, 31 ліпеня, дадзеных французскага статыстычнага ўпраўлення INSEE такога моцнага скарачэння эканомікі раней Францыя не спазнавала.
Таксама зафіксавана істотнае зніжэнне ўзроўню спажывання хатніх гаспадарак - на 11%, а інвестыцыі скараціліся на 17,8%. Увесь французскі экспарт упаў больш чым на 25,5%.
Дагэтуль найбольшае квартальнае падзенне ВУП, на 5,3%, было зафіксавана ў Францыі другім квартале 1968 года. Гэта стала наступствам небывалых пратэстаў і забастовак, якія ахапілі краіну ў траўні 1968 года.
PAP/эж