Беларуская Служба

Пуцін правёў Савет бяспекі з-за затрымання ў Беларусі байцоў ПВК

31.07.2020 17:03
Расійскае кіраўніцтва спадзяецца, што ўжо ў хуткім часе ў гэтую сітуацыю «будзе ўнесена яснасць» і «беспадстаўна затрыманыя расійскія грамадзяне будуць вызваленыя».
   , 31 ,
Уладзімір Пуцін у пятніцу, 31 ліпеня, правёў па відэасувязі Савет бяспекіфота: прэс-служба прэзідэнта Расіі

Уладзімір Пуцін у пятніцу, 31 ліпеня, правёў па відэасувязі Савет бяспекі.

Як паведамілі ў прэс-службе Крамля, адбылася грунтоўная размова аб «інцыдэнце з затрыманнем у Беларусі грамадзян РФ», піша партал naviny.by.

Расійскае кіраўніцтва спадзяецца, што ўжо ў хуткім часе ў гэтую сітуацыю «будзе ўнесена яснасць» і «беспадстаўна затрыманыя расійскія грамадзяне будуць вызваленыя».

Раней паведамлялася, што прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што «беспадстаўнае затрыманне расійскіх грамадзян, прычым 33 грамадзян, не зусім укладаецца ў параметры саюзніцкіх адносін».

Спецслужбы Беларусі сцвярджаюць, што затрыманыя з'яўляюцца баевікамі прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера і падазраюць іх у планах унесці дэстабілізацыю напярэдадні і ў дзень выбараў прэзідэнта.

вс