Беларуская Служба

Бундэсвер дапаможа тым землям Нямеччыны, адкуль ЗША выведуць свае войскі

01.08.2020 13:01
Амерыканцы будуць выведзеныя з базы Фільсэк у Баварыі, з авіябазы Шпангдэм у зямлі Рэйнланд-Пфальц і Еўрапейскага і Афрыканскага камандаванняў амерыканскіх сіл, размешчаных у Штутгарце, зямля Бадэн-Вюртэмберг.
Zwiększenie liczby żołnierzy w Niemczech zapowiedział szef Pentagonu
Zwiększenie liczby żołnierzy w Niemczech zapowiedział szef Pentagonushutterstock.com/Bumble Dee

Міністр абароны Нямеччыны Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр заявіла ў пятніцу, 31 ліпеня, што мае намер аказаць падтрымку Бундэсверу тым федэральным землям, адкуль ЗША выведуць свае войскі.

Крамп-Карэнбауэр такім чынам адрэагавала на заяву кіраўніка Пентагона Марка Эспера пра планы вываду амаль 12 тысяч амерыканскіх жаўнераў з ФРГ.

Назваўшы рашэнне Вашынгтона «сумным», нямецкі палітык заявіла, што пасля летніх адпачынкаў сустрэнецца з прэм'ерамі федэральных зямель, дзе размяшчаюцца амерыканскія жаўнеры, «каб абмеркаваць, як Бундэсвер можа падтрымаць рэгіёны».

Паводле планаў адміністрацыі Дональда Трампа, жаўнеры будуць выведзеныя з базы Фільсэк у Баварыі, з авіябазы Шпангдэм у зямлі Рэйнланд-Пфальц і Еўрапейскага і Афрыканскага камандаванняў амерыканскіх сіл, размешчаных у Штутгарце, зямля Бадэн-Вюртэмберг.

Нямецкая міністр абаронны Крамп-Карэнбаўэр падкрэсліла, што хоча, каб Еўрапейскі Звяз пачаў адыгрываць большую ролю ў забеспячэнні ўласнай бяспекі.

PAP/эж