Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з перамогай і выказаў надзею на далейшую інтэграцыю

10.08.2020 16:01
Пуцін павіншаваў Лукашэнку з перамогай і выказаў надзею на далейшую інтэграцыю
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін klimkin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах прэзідэнта Беларусі, паведамляе прэс-служба Крамля.

У віншавальнай тэлеграме расійскі прэзідэнт выказаў надзею, што дзейнасць Лукашэнкі будзе садзейнічаць далейшаму развіццю ўзаемавыгадных адносін паміж дзвюма краінамі.

У прыватнасці, Пуцін заявіў, што разлічвае на паглыбленне супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, нарошчванне інтэграцыйных працэсаў, а таксама ваенна-палітычных сувязяў у Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

«Гэта, несумненна, адпавядае карэнным інтарэсам братніх народаў Расіі і Беларусі», – напісаў Пуцін.

Акрамя Пуціна, Лукашэнку павіншавалі кітайскі лідар Сі Дзіньпін і кіраўнік Казахстану Касым-Жамарт Такаеў.

вс