Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і камісар па пытаннях пашырэння і добрасуседства Олівер Варгей заклікалі ўлады ў Мінску вызваліць усіх затрыманых падчас акцый пратэсту ў нядзелю. У супольнай заяве прадстаўнікі ЕС зазначылі, што еўрасупольнасць не можа спакойна ўспрыняць неадэкватнае насілле дзяржаўных органаў супраць мірна настаўленых грамадзян.
Жазэп Барэль і Олівер Варгей заклікалі Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі апублікаваць супраўдныя вынікі галасавання грамадзян Беларусі. Палітыкі зазначылі, што толькі выкананне правоў чалавека, правіл дэмакратыі і прынцыпаў свабодных выбараў дасць Беларусі стабільнасць і суверэннасць.
У сваю чаргу старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заклікала ўлады ў Мінску дакладна палічыць галасы выбаршчыкаў. «У Еўропе не павінна быць месца для пераследу і жорсткіх рэпрэсій супраць дэманстрантаў», – зазначыла фон дэр Ляен.
вс