Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі правёў тэлефонную размову са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, прысвечаную сітуацыі ў Беларусі. Прэмʼер Польшчы заклікаў кіраўніка Еўрапейскай камісіі склікаць надзвычайны саміт па Беларусі.
З падобным зваротам Маравецкі звярнуўся да кіраўніка Еўрапейскай рады Шарля Мішэля. Крыніца ў Бруселі паведаміла Польскаму агенцтву друку, што Мішэль ужо даў пісьмовы адказ Маравецкаму. У ім гаворыцца, што пытаннем Беларусі Еўрасаюз зоймецца на саміце ЕС у верасні.
вс