Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

НАТA заклікае беларускія ўлады паважаць правы чалавека

17.08.2020 08:41
Паўночнаатлантычны альянс падкрэсліў назірае за бягучай сітуацыяй у Беларусі.
A
НАТABy DOD photo by U.S. Air Force Master Sgt. Jerry Morrison - http://www.defense.gov/PhotoEssays/PhotoEssaySS.aspx?ID=1904 http://www.defense.gov/dodcmsshare/photoessay/2010-10/hires_101014-F-6655M-005a.jpg, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11785168

НАТA заклікае беларускія ўлады паважаць правы чалавека, у тым ліку права на мірныя пратэсты. Прэс-сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу не пацвердзіла інфармацыі пра тое, што войскі НАТА перакідваюцца паблізу мяжы з Беларуссю. Такім чынам яна абвяргала заяву Аляксандра Лукашэнкі, паводле якой, танкі і самалёты НАТА былі размешчаны ў 15 хвілінах ад мяжы.

Паўночнаатлантычны альянс падкрэсліў, што назірае за бягучай сітуацыяй у Беларусі і запэўніў, што войскі, размешчаныя на ўсходнім флангу альянсу, не ўяўляюць пагрозы для ніякай краіны, а іх галоўная мэта - прадухіленне канфліктаў.

Нагадваем, падчас тэлефоннай размовы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
дамовіліся, што калі сітуацыя ў Беларусі будзе абвастрыцца, то яны будуць дзейнічаць у адпаведнасці з працэдурамі, прадугледжанымі двухбаковым пагадненнем аб ваеннай дапамозе. Прэзідэнт Пуцін запэўніў свайго суразмоўцу, што Расія гатовая аказаць дапамогу Беларусі ў адпаведнасці з гэтым пагадненнем.

аз