Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Германіі звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў

17.08.2020 13:01
Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў беларускую армію не ўжываць гвалт супраць удзельнікаў пратэстаў.
  - .
Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.By Kleinschmidt / MSC - https://securityconference.org/en/medialibrary/asset/frank-walter-steinmeier-1245-13-02-2016/, CC BY 3.0 de, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=55864099

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў беларускую армію не ўжываць гвалт супраць удзельнікаў пратэстаў.

„Я заклікаю беларускіх вайскоўцаў не здзяйсняць грэх супраць уласнага народа, выкарыстоўваючы сілу”, - заявіў нямецкі прэзідэнт.

Ён таксама заклікаў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку шукаць дыялог з удзельнікамі пратэстаў.

Франк-Вальтэр Штайнмаер дадаў, што захапляецца мужнасцю дэманстрантаў.

Падчас 8-дзённых акцый пратэсту ў Беларусі загінулі два чалавекі, некалькі сотняў паранены. Каля сямі тысяч чалавек былі затрыманыя.

аз