Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У сераду адбудзецца надзвычайны відэа-саміт кіраўнікоў Еўрасаюза па Беларусі

17.08.2020 14:02
Адной з тэм відэаканферэнцыі будзе падтрымка для беларускага грамадства.
ілюстраційне фотоpixabay.com/CC0 Public Domain/

Паслязаўтра адбудзецца надзвычайны відэа-саміт кіраўнікоў Еўрапейскага Саюза, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі. Склікаць такую канферэнцыю прасіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль вызначыў тэрмін правядзення відэаканферэнцыі на 12.00. У Твітэры ён напісаў, што жыхары Беларусі маюць права самастойна вырашаць пра сваю будучыню і свабодна выбіраць свайго лідара. Прымяненне сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту недапушчальнае, дадаў Шарль Мішэль.

Адной з тэм відэаканферэнцыі будзе падтрымка для жыхароў Беларусі. Як паведамляе агенцтва Reuters, сярод іншага, разглядаецца ідэя стварэння фонду для ахвяраў рэпрэсій, палягчэнне доступу беларусаў да рынку працы ЕС, пашырэнне абмену студэнтамі з краінамі ЕС, праекты падтрымкі плюралізму ў СМІ і падтрымка рэформы беларускай міліцыі.

аз