Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Украіны правёў закрытую нараду ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі

17.08.2020 17:44
Быў праведзены аналіз рызыкаў непасрэдна для Украіны, якія ўзнікаюць у сувязі з тым ці іншым развіццём сітуацыі.
         , 4  2019 .
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі на Форуме рэгіёнаў у Жытоміры, 4 кастрычніка 2019 г. Фота: resident.gov.ua

Уладзімір Зяленскі зазначыў, што падзеі ў Беларусі маюць вялікі ўплыў на сітуацыю ва Украіне, паведамляе "Белсат", спасылаючыся на ягоную афіцыйную старонка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 17 жніўня, правёў закрытую нараду з прадстаўнікамі спецслужбаў, а таксама кіраўнікамі праваахоўных органаў і кіраўнікамі шэрагу абласных дзяржаўных адміністрацыяў у сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Беларусі.

Ён адзначыў, што падзеі ў Беларусі могуць істотна паўплываць на Украіну. Таму падчас сустрэчы была падрабязна прааналізавана ўнутраная палітычная сітуацыя ў нашай краіне, а таксама шматлікія вонкавыя фактары, якія могуць паўплываць на развіццё паслявыбарчых падзей.

Была таксама зроблена ацэнка ўсіх магчымых сцэнарыяў далейшага развіцця ўнутрыпалітычнага абвастрэння сённяшняга дня ў суседняй краіне, уключаючы розныя віды эскалацыі з улікам так званых гібрыдных тыпаў сусветных канфліктаў.

Акрамя таго, быў праведзены аналіз рызыкаў непасрэдна для Украіны, якія ўзнікаюць у сувязі з тым ці іншым развіццём сітуацыі.

Па выніках сустрэчы былі зроблены адпаведныя высновы і ўказанні. Аднак якія дакладна пакуль што не паведамляецца.

эж