Пазачарговая сесія літоўскага Сейма запланавана на аўторак, 18 жніўня. Пасяджэнне прысвечана сітуацыі ў Беларусі. Чакаецца, што латвійскі парламент абмяркуе тое ж пытанне.
Парламент Літвы прымае сёння рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі. Пра гэта на мінулым тыдні падчас візіту ў Варшаву распавёў старшыня літоўскага Сейма Віктарас Пранкэтэціс:
- Мы аб'явім, што Літва не прызнае беларускія прэзідэнцкія выбары і будзем заклікаць усе дэмакратычныя краіны Еўрапейскага Звязу выступіць з аналагічнай заявай і дапамагчы Беларусі.
У латвійскім парламенце таксама праходзіць пасяджэнне і абмеркаванне становішча Беларусі. У мінулую пятніцу, 14 жніўня, кіраўніца латвійскага парламента Інара Мурніэцэ падтрымала беларусаў у іх змаганні за свабоду і справядлівасць:
- Латвія падтрымлівае санкцыі супраць вінаватых у спробах задушыць акцыі пратэсту, санкцыі за выкарыстанне сілы супраць мірных дэманстрацыяў і супраць вінаватых у фальсіфікацыі выбараў.
Інара Мурніэцэ дадала, што Латвія каардынуе сваю пазіцыю адносна Беларусі з іншымі краінамі Балтыі і Польшчай.
IAR/эж