Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Парламенты Літвы і Латвіі праводзяць надзвычайныя сесіі па сітуацыі ў Беларусі

18.08.2020 12:49
«Мы аб'явім, што Літва не прызнае беларускія прэзідэнцкія выбары і будзем заклікаць усе дэмакратычныя краіны Еўрапейскага Звязу выступіць з аналагічнай заявай».
  ,  2020 .
Пратэсты ў Беларусі, жнівень 2020 г.PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Пазачарговая сесія літоўскага Сейма запланавана на аўторак, 18 жніўня. Пасяджэнне прысвечана сітуацыі ў Беларусі. Чакаецца, што латвійскі парламент абмяркуе тое ж пытанне.

Парламент Літвы прымае сёння рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі. Пра гэта на мінулым тыдні падчас візіту ў Варшаву распавёў старшыня літоўскага Сейма Віктарас Пранкэтэціс:

- Мы аб'явім, што Літва не прызнае беларускія прэзідэнцкія выбары і будзем заклікаць усе дэмакратычныя краіны Еўрапейскага Звязу выступіць з аналагічнай заявай і дапамагчы Беларусі.

У латвійскім парламенце таксама праходзіць пасяджэнне і абмеркаванне становішча  Беларусі. У мінулую пятніцу, 14 жніўня, кіраўніца латвійскага парламента Інара Мурніэцэ падтрымала беларусаў у іх змаганні за свабоду і справядлівасць:

- Латвія падтрымлівае санкцыі супраць вінаватых у спробах задушыць акцыі пратэсту, санкцыі за выкарыстанне сілы супраць мірных дэманстрацыяў і супраць вінаватых у фальсіфікацыі выбараў.

Інара Мурніэцэ дадала, што Латвія каардынуе сваю пазіцыю адносна Беларусі з іншымі краінамі Балтыі і Польшчай.

IAR/эж