Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што будзе гаварыць з расійскім прэзідэнтам пра сітуацыю ў Беларусі.
Адказваючы на пытанне карэспандэнта Польскага радыё ў Вашынгтоне, амерыканскі лідар высока ацаніў мірны характар акцый пратэсту ў Беларусі, супрацьпастаўляючы іх таму, што адбываюцца ў ЗША, асабліва ў Портлендзе.
Дональд Трамп выказаў падтрымку дэмакратыі і падкрэсліў, што «не здаецца, каб у Беларусі было шмат дэмакратыі».
юл