Галоўны канкурэнт Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах Святлана Ціханоўская заклікала Еўрапейскі Саюз не прызнаваць вынікаў апошніх прэзідэнцкіх выбараў. У відэавыступленні яна заклікала краіны ЕС паважаць выбар беларускага народа.
У сваім звароце Ціханоўская таксама паведаміла, што Каардынацыйная рада будзе імкнуцца да правядзення ў Беларусі новага галасавання.
- Я заклікаю Вас не прызнаваць гэтых фальсіфікаваных выбараў. Аляксандр Лукашэнка страціў дэмакратычную легітымнасць у нашай краіне і ва ўсім свеце. Каб палегчыць мірную перадачу ўлады, я паклікала Нацыянальны каардынацыйны савет, які будзе ажыццяўляць працэс мірнай перадачы ўлады шляхам дыялогу. Савет тэрмінова заклікае да новых, сумленных і дэмакратычных выбараў пад міжнародным кантролем.
У склад Каардынацыйнага савета ўвойдзе каля 70 чалавек, у тым ліку пісьменніца Святлана Алексіевіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Нагадваем, паводле афіцыйных дадзеных, Аляксандр Лукашэнка, які застаецца пры ўладзе ўжо 26 гадоў, перамог на выбарах у Беларусі, набраўшы каля 80 працэнтаў галасоў. Паводле тых жа дадзеных, Святлана Ціханоўская набрала больш за 10 адсоткаў. Пасля выбараў канкурэнтка Лукашэнкі з’ехала ў Літву. Многія беларусы лічаць, што вынікі выбараў былі фальсіфікаваныя.
Учора парламенты Літвы і Латвіі прынялі рэзалюцыі, у якіх яны не прызналі вынікаў выбараў у Беларусі.
аз