Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕС выдзеліць 53 млн еўра на падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

19.08.2020 21:04
Паведаміла старшыня Еўракамісіі па выніках відэаканферэнцыі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі.
C     .
Cтаршыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Лайен. PAP/EPA/POOL / OLIVIER HOSLET

Еўрапейскі саюз падтрымае рэпрэсаваных у Беларусі, заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Лайен па выніках трохгадзіннай відэаканферэнцыі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі.

Яна заявіла, што ЕС выдзеліць 53 млн еўра на падтрымку няўрадавых арганізацый, якія пацярпелі ад гвалту і на дапамогу Беларусі ў барацьбе з каранавірусам.

Урсула фон дэр Лайен падкрэсліла, што грошы будуць запраграмаваны такім чынам, каб скарыстацца імі магла выключна грамадзянская супольнасць, а не афіцыйныя ўлады.

Яна таксама дадала, што Еўрасаюз увядзе санкцыі супраць вінаватых у рэпрэсіях і фальсіфікацыях выбараў у Беларусі. Санкцыі будуць мець дыпламатычны характар, то бок будзе распрацаваны чорны спіс людзей, якім забаронены будзе ўезд у ЕС, і фінансавыя актывы якіх у Еўропе будуць замарожаныя.

аз