Гітанас Наўседа папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку не ажыццяўляць ніякіх крокаў, якія могуць прывесці да прыкрых наступстваў. Гаворка ідзе пра магчымае падаўлення чарговых пратэстаў у Беларусі.
На думку літоўскага лідара, Еўрапейскі Звяз ужо прыняў рашэнне ўвесці санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў:
-Мы бачым, што там працуюць інстынкты самаабароны. Рэжым трасецца і прымае розныя меры, якія – мякка кажучы – супярэчлівыя. Мы можам паўтарыць, што адзіны спосаб прымірэння – гэта мірнае ўрэгуляванне канфліктаў. Вы не павінны рабіць таго, пра што можаце горка пашкадаваць перад сваім грамадствам. Усе мае калегі без выключэння пагадзіліся, што выбары былі сфальсіфікаваныя, несвабодныя, іх вынік нельга лічыць законным.
Такім чынам прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа аднёсся да загаду Лукашэнкі МУС Беларусі «спыніць беспарадкаў у беларускай сталіцы».
IAR/эж