Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Па Аляксея Навальнага выляцеў самалёт з Германіі (дапоўнена)

21.08.2020 08:19
Берлінская бальніца Charite заявіла пра гатоўнасць прыняць лідара расійскай апазіцыі, які, верагодна, быў атручаны.
Aleksiej Nawalny
Aleksiej NawalnyShuterstock/Goga Shutter

З аэрапорту Нюрнберга ў Расію адправіўся медычны самалёт, каб даставіць Аляксея Навальнага ў Германію, паведамляе штодзённае выданне Bild. Раней берлінская бальніца Charite заявіла пра гатоўнасць прыняць лідара расійскай апазіцыі.

Учора раніцай Аляксей Навальны страціў прытомнасць у самалёце падчас вяртання з Томска ў Маскву. Праз некалькі дзясяткаў хвілін машына правяла аварыйную пасадку ў Омску. Лідара апазіцыі даставілі ў мясцовую бальніцу ў рэанімацыю. Ён знаходзіцца ў коме, а яго жыццёва важныя функцыі падтрымлівае апаратура. Ён увесь час знаходзіцца пад апекай анестэзіёлагаў, якія ацэньваюць яго стан як цяжкі, але стабільны.

Хутчэй за ўсё, Аляксей Навальны быў атручаны, у яго арганізме была выяўленая моцная атрута. Сваякі і сябры Навальнага патрабуюць, каб яго выпісалі са шпіталя і дазволілі вывезці ў Германію. У сваю чаргу ардынатар бальніцы ў Омску не згаджаецца на выпіску непрытомнага пацыента.

ПР/нг