Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна: кіраўнік антыкарупцыйнай пракуратуры падаў у адстаўку

21.08.2020 14:57
Карупцыя ў многіх сферах жыцця з'яўляецца адной з галоўных праблем дзяржавы.
Słabość Ukrainy jako państwa wynika m.in. z korupcji na masową skalę
Słabość Ukrainy jako państwa wynika m.in. z korupcji na masową skalęPixabay

Кіраўнік украінскай Спецыяльнай антыкарупцыйнай пракуратуры падаў у адстаўку. У якасці прычыны ён назваў адсутнасць адабрэння працы сваёй установы з боку Генеральнай пракуратурай.

Назар Халадніцкі быў кіраўніком Антыкарупцыйнай пракуратуры з моманту яе стварэння, гэта значыць, з восені 2015 года. Як ён напісаў у сённяшняй заяве, за 5 гадоў яго структуры ўдалося вярнуць дзяржаве звыш 200 мільярдаў грыўняў, прыцягнуць да адказнасці 16 дэпутатаў, 22 важныя службовыя асобы, 47 суддзяў і 68 дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў. Аднак, як ён дадаў, самай вялікай праблемай стала поўная адсутнасць адабрэння яго працы з боку Генеральнай пракуратуры. Некалькі месяцаў таму генпракурор Ірына Венедзіктава абвінаваціла Спецыяльную антыкарарупцыйную пракуратуру і яе кіраўніцтва ў бяздзейнасці.

Карупцыя ў многіх сферах жыцця з'яўляецца адной з галоўных праблем Украіны. Неабходнасць барацьбы з гэтай зʼявай абвешчана дзяржаўнымі ўладамі і ўсімі палітычнымі сіламі краіны адной з асноўных мэтаў.

ПР/нг